Победа (гадзіннік)
Выгляд
Победа (бел.: Перамога) — марка савецкіх наручных гадзіннікаў, пасля — гадзіннікавы брэнд.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Выпушчаны спецыяльна да гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў 1946 годзе. Назву гадзінніка, афармленне і тэхнічныя характарыстыкі зацвярджаў асабіста І. В. Сталін[1]. Механізм гадзінніка маркіраваўся «К-26» і быў заснаваны на калібры R26 французскай гадзіннікавай фірмы «Lip».
Вытворчасць наручных гадзіннікаў маркі «Перамога» была наладжана на некалькіх заводах:
- Пензенскі гадзіннікавы завод (з 1945)
- Першы Маскоўскі гадзіннікавы завод імя Кірава (1946—1953)
- Чыстапольскі гадзіннікавы завод (1949—1950)
- Завод імя Масленнікава (1951—2004)
- Другі Маскоўскі гадзіннікавы завод (1953—1964)
- Петрадварцовы гадзіннікавы завод (з 1953)